Item #24483 Вершы. А. Бахарэвіч.

Вершы

Прага: Вясна, 2022.

New Book.

Item #24483
ISBN: 9788090735958



Вокладка: Мяккая
Старонкі: 144

Першая паэтычная кніга вядомага беларускага празаіка.

"Верш — гэта раптоўны спохват, зь якім трэба нешта рабіць, інакш — кепска будзе. Дэтэктыў, дзе мне трэба знайсьці забойцу — ідэальную форму. Матэматычная задача для ірацыянала. Вершы я пішу колькі сябе памятаю. Я пісаў іх школьнікам, спрабуючы неяк выявіць у сваіх першых беларускіх словах індустрыйныя краявіды менскай ускраіны, шэрыя пад’езды і ўсю цеснату тагачаснага існаваньня. Я пісаў іх у «дзевяностыя», калі разам зь сябрамі-авангардыстамі марыў пра рэвалюцыю ў літаратуры і любіў злаваць старых рэтраградаў. Я пісаў іх, калі працаваў над сваімі раманамі — я ўжыўляў вершы ў «Сабак Эўропы», рэзаў імі «Белую муху» і дарыў іх «Дзецям Аліндаркі». У 2020–2021 гадах паэзія дапамагла мне выказаць тое, што балела і пякло. Жах, супраціў, надзею. У гэтай кнізе ўпершыню сабраныя вершы розных гадоў — пра сябе і пра сваё. Для ўсіх і, як і належыць вершам, — для нікога." (Альгерд Бахарэвіч).

Price: $29.28