Item #28339 Магілёўскае цунамі. А. Бацюкоў.

Магілёўскае цунамі

Янушкевіч, 2024.

New Book.

Item #28339
ISBN: 9788368202182



Вокладка: Цвёрдая
Старонкі: 96, з ілюстрацыямі

Самая буйная тэхнагенная катастрофа на тэрыторыі Беларусі. Трагедыя нечаканая і чаканая. 10 красавіка 1942 года, праз абрушэнне дамбы, у Магілёве здарыўся патоп на рачулцы Дубравенцы, які ўвайшоў у гісторыю як «Магілёўскае цунамі». Ахвярамі стыхіі сталі ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч чалавек, сто пятнаццаць жылых дамоў былі знесены хвалямі вады і разбіты метровымі льдзінамі, яшчэ некалькі дзясяткаў пашкоджаны, а ў шматлікіх іншых — людзі захлыналіся і танулі ў сваіх пакоях, не паспеўшы выкараскацца на вуліцу. Усяго дваццаць хвілін доўжылася паводка, і гэта былі дваццаць хвілін перадсмяротных крыкаў, жудаснага грукату, стогнаў, енку, плачу…

Выданне, якое вы трымаеце ў руках, — спроба абагульніць пад адной вокладкай усё, што мы ведаем пра гэтую катастрофу і можам пабачыць на свае вочы дзякуючы фотаздымкам з калекцыі Алега Давіда Лісоўскага.

Price: $36.90