Item #30934 Блог Усяслава Чарадзея. П. Касцюкевіч.

Блог Усяслава Чарадзея

Кракаў: Gutenberg Publisher, 2025.

New Book.

Item #30934
ISBN: 9788368016468



Вокладка: Мяккая
Старонкі: 152

Полацкі князь Усяслаў Чарадзей (ака Павал Касцюкевіч) на тысячу гадоў выпярэджвае Горвата ды іншых праўдароў у вядзенні блога, у якім расквітнеў каларыт феадальнага часу: веганства, паліткарэктнасць, феадалізм і ўльтрагвалт са смузі. Дзённіку Усяслаў давярае ўласнае жыццё, наракае на недасканаласць сучаснага яму грамадства, дзеліцца любоўнымі перажываннямі і нават распавядае пра свае фантастычныя падарожжы ў часе і беларускай гісторыі. За шмат стагоддзяў да таго, як людзі заскавыталі, што чалавек чалавеку – воўк, каранаваны ваўкалак пераконвае, што воўк беларусу – чалавек.

Павел Касцюкевіч у “Блогу Усяслава Чарадзея” знаходзіць агульныя рысы ў часінах Полацкага княства і хіпстэрамі у спакойным 2013, узгадваючы культурныя кады гадоў, калі смузі і веганства былі на піку.

Price: $23.34