“Новым імкненьням даць новыя формы”. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў
Skaryna Press, 2025.
New Book.Item #31737
ISBN: 9781915601803
Вокладка: Мяккая
Старонкі: 243
Постаць Вацлава Ластоўскага – палімата-самавука, сапраўднага пачынальніка, які закладаў новыя формы і падыходы ў многіх галінах беларусазнаўства, выразна вылучаецца на тле культурнага будаўніцтва 1920-х гадоў. Адлюстроўваючы множнасьць сфэр дзейнасьці В. Ластоўскага, зборнік прадстаўляе міждысцыплінарны падыход да ягонае творчасьці. Ці не ўпершыню перад намі паўстае Ластоўскі як сацыялінгвіст, мастацтвазнаўца і філёзаф, дасьледуецца рэцэпцыя ягонае творчасьці. Поруч з цэнтральнай постацьцю Ластоўскага разглядаюцца іншыя значныя асобы, якія закладалі асновы беларускага мовазнаўства (Я. Карскі), літаратуразнаўства (М. Гарэцкі) і этнаграфіі (А. Шлюбскі).
ЗЬМЕСТ
Прадмова
Філязофская думка Вацлава Ластоўскага ў інтэлектуальным кантэксьце эпохі (Антон Пракапчук)
Дэкалянізацыя беларускага наратыву гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: ад Вацлава Ластоўскага да Міколы Ермаловіча (Сяргей Марозаў)
Вацлаў Ластоўскі: ля вытокаў беларускай сацыялінгвістыкі (Уладзіслаў Гарбацкі)
Першая і дагэтуль непераўзыдзеная „Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі” Вацлава Ластоўскага (Алесь Суша)
„Гісторыя беларускае літэратуры” (1920) Максіма Гарэцкага ў параўнаньні з сучаснай праграмай „Беларуская літаратура” (2023) для школ Беларусі: канцэптуальныя мадэлі, корпусы тэкстаў, падыходы (Віктар Халіпаў)
Вацлаў Ластоўскі і справа вывучэньня помнікаў даўніны ў Беларусі ў 1920‑я гады (Сяргей Харэўскі)
Вацлаў Ластоўскі – мастак, калекцыянэр, мастацтвазнаўца: старонкі да біяграфіі (Вольга Лабачэўская)
Забыты беларускі этнограф: жыцьцё і творчасьць Аляксандра Шлюбскага (Сьцяпан Захаркевіч (Вільня)
Навуковыя сувязі Яўхіма Карскага зь міжваеннай Чэхаславаччынай (Міраслаў Янкавяк)
Вацлаў Ластоўскі ў беларускай і польскай культуры (Натальля Русецкая)
Паказальнік.
Price: $26.66
See all items in
General,
Belarus / Беларусь / Беларуская мова