Норадрэналін
Кракаў: Gutenberg Publisher, 2026.
New Book.Item #35445
ISBN: 9788368016710
Вокладка: Мяккая
Старонкі: 402
У мегаполісе будучыні навука дасягнула неверагодных вышынь: яна здольная аўтаматычна і незаўважна лячыць складаныя хваробы, падаўжаць жыццё і рэгуляваць эмацыйны стан чалавека на ўзроўні гармонаў. Здароўе і стабільнасць грамадства падтрымліваюцца праз поўную прадказальнасць паводзін.
Галоўны герой працуе ў структуры, што стаіць вышэй за паліцыю. Яго зона адказнасці — няшчасці, якіх немагчыма пазбегнуць: агрэсіўныя злачынствы і ліцэнзіі на забойства.
Ён — чалавек рацыянальнага выбару. І гэтая рацыянальнасць не проста рыса характару, а метафара сістэмы, дзе любое рашэнне можна апісаць як задачу з вядомымі параметрамі. Але ці можна ўціснуць мараль у лагічныя схемы? І што застаецца ад чалавека, здольнага апраўдаць логікай абсалютна любы выбар? Старая «дылема ваганеткі» набывае тут новае, жахлівае адценне.
«Норадрэналін» — гэта першая з пяці кніг цыкла пра адну з магчымых будучыняў чалавецтва, непазбежнасць наступстваў і цяжар адказнасці.
Price: $40.08
See all items in
General,
Belarus / Беларусь / Беларуская мова
See all items by Анашкін. Я.